Налады залічэння

Як рэалізаваць свой праект
Для падлеткаў і моладзі
Для валанцёраў: Так

  

 

Мэта навучання: дапамагчы маладым людзям распрацаваць свой уласны праект, які дапаможа вырашыць адну з патрэб людзей у канкрэтным населеным пункце.

Курс складаецца з пяці частак:

- Фарміраванне каманды. Ты даведаешся аб тым, чаму важна мець у камандзе людзей з рознымі ўменнямі, як запрасіць аднадумцаў для сумеснай працы па рэалізацыі праекта;

- Вывучэнне патрэб. Ты даведаешся, як можна вывучаць патрэбы маладых людзей і выбіраць праблему, на вырашэнне якой будзе накіраваны будучы праект;

- Выбар метадаў і планаванне дзеянняў. Ты даведаешся, як вызначаць эфектыўную стратэгію для рэалізацыі праекта і выбіраць найбольш дзейсныя метады працы; навучышся фармуляваць мэту і задачы праекта, складаць графік яго рэалізацыі і пралічваць рэсурсы для яго рэалізацыі;

- Эфектыўная рэалізацыя. Ты пазнаёмішся са складанымі сітуацыямі, якія часта ўзнікаюць у працэсе рэалізацыі праекта і зможаш прапанаваць варыянты іх вырашэння;

- Ацэнка вынікаў. Ты даведаешся, як сачыць за ходам рэалізацыі праекта і як можна ацаніць вынік праекта разам з камандай.

У ходзе навучання ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць чытаць кароткія тэксты, глядзець відэа, даследаваць вэб-рэсурсы, практыкавацца ў форумах, праходзіць тэсты.

Пасля заканчэння навучання выдаецца электронны сертыфікат.

Сярэдні час на праходжанне курса: 60 хвілін.