Налады залічэння
Роўнае кансультаванне анлайн
Апісанне курса
Мэта навучання: падрыхтаваць маладых людзей да доўгатэрміновай працы ў якасці роўных кансультантаў-валанцёраў, якія маглі б дыстанцыйнага кансультаваць сваіх аднагодкаў па пытаннях здароўя і развіцця ў месэнджарах, сацыяльных сетках, а таксама ў форме відэаканферэнцыі.
Змест навучальнага курса:
Модуль 1. Кампетэнцыі роўнага кансультанта для працы анлайн. Удзельнікі вывучаць падыходы да роўнага кансультавання і зразумеюць розніцу паміж роўным кансультаваннем і кансультацый лекара ці псіхолага. Пройдзе абмеркаванне сучасных патрабаванняў
да кампетэнтнасці роўнага кансультанта, які працуе анлайн. Падчас практыкума ўдзельнікі змогуць зразумець сваю матывацыю да працы ў якасці кансультанта, даследуюць розніцу паміж роўным кансультаваннем і роўным навучаннем.
Модуль 2. Методыка роўнага кансультавання. Удзельнікі вывучаць прынцыпы і алгарытм роўнай кансультацыі, падрабязна даведаюцца спецыфіку работы цэнтраў, дружалюбных падлеткам, пагрузяцца ў актуальныя даныя па пытаннях прафілактыкі распаўсюджвання
COVID-19 і пазнаёмяцца з інклюзіўным падыходам у маладзёжнай рабоце. Падчас практыкума ўдзельнікі правядуць самастойнае даследаванне адной з тэм сваёй будучай кансультацыі і падзеляцца атрыманым досведам з іншымі ўдзельнікамі курса.
Модуль 3. Асаблівасці анлайн-кансультавання. Удзельнікі вывучаць магчымасці і абмежаванні выкарыстання ў роўным кансультаванні розных анлайн-інструментаў: месэнджары, чат-бот, групы і супольнасці ў сацыяльных сетках, зносіны ў сэрвісах
для відэаканферэнцыях. Падчас практыкума ўдзельнікі абяруць для сябе найболей прымальная прылада для роўнага кансультавання, якім выдатна авалодаюць для сваёй будучай кансультацыйнай працы.
Сярэдні час на праходжанне курса: 240 хвілін