Налады залічэння

Тэхналогія анлайн-работы ў цэнтрах, дружалюбных падлеткам
Для моладзевых працаўнікоў
Для валанцёраў: Не

Мэта навучання: павысіць інфармацыйна-камунікацыйную кампетэнтнасць спецыялістаў для аказання якасных анлайн-паслуг для падлеткаў і моладзі ў перыяд пандэміі COVID-19.

Змест навучальнага курса:

Модуль 1. Перспектывы аказання анлайн-паслуг з боку ЦДП. Удзельнікі вывучаць магчымасці дыстанцыйнага аказання псіхолага-педагагічных і медыка-сацыяльных паслуг і вызначаць, якія анлайн-паслугі могуць аказваць ЦДП у перыяд пандэміі COVID-19.


Модуль 2. Пазнавальнасць ЦДП у лічбавым асяроддзі: месэнджэры і сацыяльныя сеткі. Удзельнікі абмяркуюць ідэі па паляпшэнні працы ЦДП са сваімі кліентамі з выкарыстаннем сацыяльных сетак і месэнджараў з мэтай павелічэння колькасці кліентаў і павышэння якасці анлайн-кансультацый.


Модуль 3. Методыка правядзення інтэрактыўнага анлайн-мерапрыемства. Удзельнікі асвояць працу ў платформе для канферэнцый Zoom і вывучаць анлайн-інструменты, якія дапамогуць праводзіць цікавыя інтэрактыўныя мерапрыемствы ў дыстанцыйным фармаце.

Аўтары курса: Віталь Нікановіч, Алеся Зянькова, Дзяніс Дуброўскі.

Эксперты курса: Васіль Ядчанка, Ірына Калядка, Таццяна Хевук.

Сярэдні час на праходжанне курса: 240 хвілін.