Налады залічэння

Як вывучаць патрэбнасці з дапамогай анлайн-інструментаў
Для моладзевых працаўнікоў
Для валанцёраў: Не

На анлайн-курсе "Як вывучаць патрэбнасці падлеткаў і моладзі з дапамогай анлайн-інструментаў" вы даведаецеся:

- навошта вывучаць запатрабаванні падлеткаў і моладзі ў мерапрыемствах, якія для іх цікавыя;

- як стварыць анкету ў сэрвісе Google форма для правядзення масавага апытання;

- праз якія камунікацыйныя каналы лепш за ўсё распаўсюдзіць спасылку на анкету, каб яе запоўніла як мага больш падлеткаў і моладзі;

- як інтэрпрэтаваць вынікі анкетнага апытання і прадставіць іх у сэрвісе Google Прэзентацыі.

Курс складаецца з 2 модуляў:

- Анлайн-інструменты для збору інфармацыі;

- Анлайн-інструменты для прадстаўлення вынікаў.

У канцы курса навучання вам будзе прапанавана прайсці тэсціравання ўзроўню ведаў па тэме навучання. Таксама, пры жаданні, вы можаце скарыстацца форумам для абмеркавання з калегамі актуальных пытанняў па правядзенні даследавання запатрабаванняў падлеткаў і моладзі.

Па выніках вывучэння курса вы атрымаеце электронны сертыфікат (4 акадэмічныя гадзіны), які ўлічвае таксама вашу практычную працу па абнаўленні складання анкеты для апытання, збору дадзеных і інтэрпрэтацыі вынікаў.

Сярэдні час на праходжанне курса: 60 хвілін.