Налады залічэння
На анлайн-курсе "Як эфектыўна выкарыстоўваць рэсурс u-platform.by" вы даведаецеся:
- як рэдагаваць старонкі сваіх рэсурсных цэнтраў і парламентаў,
- як дадаваць мерапрыемствы і запрашаць на іх удзельнікаў,
- як ствараць абвесткі і інфармаваць аб мерапрыемствах усіх зацікаўленых.
Курс складаецца з 2 модуляў:
- Моладзевая платформа: гісторыя, задачы, структура;
- Як абнаўляць інфармацыю і кіраваць мерапрыемствамі.
У канцы курса навучання вам будзе прапанавана прайсці тэсціраванне ўзроўню ведаў па тэме навучання. Таксама, пры жаданні, вы можаце карыстацца форумам для абмеркавання з калегамі актуальных пытанняў па рэдагаванні старонак арганізацый і мерапрыемстваў.
Па выніках вывучэння курса вы атрымаеце электронны сертыфікат (4 акадэмічныя гадзіны), які ўлічвае таксама вашу практычную працу па абнаўленні матэрыялаў вашай арганізацыі на Маладзёжнай платформе.
Сярэдні час на праходжанне курса: 120 хвілін.