Налады залічэння
Карысныя навыкі для валанцёра
Апісанне курса
Мэта навучання: дапамагчы маладым людзям развіваць актуальныя сучасныя навыкі, вядомыя таксама як "Навыкі XXI стагоддзі". Да іх адносяцца: эфектыўная камунікацыя, крытычнае мысленне, крэатыўнасць і супрацоўніцтва.
Курс складаецца з 4 частак:
- Эфектыўная камунікацыя. Ты даведаешся, як адбываецца працэс камунікацыі і якія бар'еры ў зносінах могуць узнікнуць паміж людзьмі, вывучыш тэхнікі актыўнага слухання і метад "Я-выказванні", якія дапамагаюць слухаць і казаць эфектыўна. Таксама ты даведаешся, як можна паводзіць сябе ў канфліктнай сітуацыі і выбераш для сябе найбольш прыдатную стратэгію.
- Крытычнае мысленне. Ты навучышся працаваць з інфармацыяй і зможаш вызначаць, што першасна, а што другаснае; што галоўнае, а што другараднае; дзе прычына, а дзе следства; вывучыш лагічныя сувязі, навучышся шукаць першакрыніцу інфармацыі, задаваць удакладняючыя пытанні, працаваць з аргументацыяй і абгрунтаваннем.
- Крэатыўнасць і наватарства. Ты вывучыш працэс развіцця творчых здольнасцей чалавека, пазнаёмішся з тэхнікамі развіцця крэатыўнасці і зможаш выбраць для сябе найбольш прыдатны метад развіваць сваю творчасць.
- Супрацоўніцтва з іншымі людзьмі. Ты даведаешся пра тое, як развіваць супрацоўніцтва з іншымі людзьмі пры арганізацыі сумеснай дзейнасці, папрактыкуеш у сабе такія ўменні, як адкрытасць, свабодныя зносіны, арганізацыя працоўнага працэсу, доўгатэрміновае мысленне, адаптыўнасць, вядзенне канструктыўнага дыялогу.
Навучанне бясплатнае.
Сярэдні час праходжання курса: 120 хвілін.
Па выніках паспяховага праходжання: электронны сертыфікат.