Як вывучаць патрэбнасці з дапамогай анлайн-інструментаў
Для моладзевых працаўнікоў
Для валанцёраў: Не

На анлайн-курсе "Як вывучаць патрэбнасці падлеткаў і моладзі з дапамогай анлайн-інструментаў" вы даведаецеся:

- навошта вывучаць запатрабаванні падлеткаў і моладзі ў мерапрыемствах, якія для іх цікавыя;

- як стварыць анкету ў сэрвісе Google форма для правядзення масавага апытання;

- праз якія камунікацыйныя каналы лепш за ўсё распаўсюдзіць спасылку на анкету, каб яе запоўніла як мага больш падлеткаў і моладзі;

- як інтэрпрэтаваць вынікі анкетнага апытання і прадставіць іх у сэрвісе Google Прэзентацыі.

Курс складаецца з 2 модуляў:

- Анлайн-інструменты для збору інфармацыі;

- Анлайн-інструменты для прадстаўлення вынікаў.

У канцы курса навучання вам будзе прапанавана прайсці тэсціравання ўзроўню ведаў па тэме навучання. Таксама, пры жаданні, вы можаце скарыстацца форумам для абмеркавання з калегамі актуальных пытанняў па правядзенні даследавання запатрабаванняў падлеткаў і моладзі.

Па выніках вывучэння курса вы атрымаеце электронны сертыфікат (4 акадэмічныя гадзіны), які ўлічвае таксама вашу практычную працу па абнаўленні складання анкеты для апытання, збору дадзеных і інтэрпрэтацыі вынікаў.

Сярэдні час на праходжанне курса: 60 хвілін.

Як правесці інтэрв'ю і фокус-групу анлайн
Для моладзевых працаўнікоў
Для валанцёраў: Не

  

На анлайн-курсе "Як правесці інтэрв'ю і фокус-групу анлайн" вы даведаецеся:

- як выглядае сцэнар гутаркі і фокус-групы;
- асаблівасці ўзаемадзеяння з маладымі людзьмі ў анлайн-фармаце;
- як правільна абагульніць наратыўныя дадзеныя і прадставіць вынікі.

Курс складаецца з 2 модуляў:

- Сцэнар правядзення фокус-групы і інтэрв'ю;
- Як апрацаваць і прадставіць вынікі гутаркі.

У канцы курса навучання вам будзе прапанавана прайсці тэсціравання ўзроўню ведаў па тэме навучання. Таксама, пры жаданні, вы можаце скарыстацца форумам для абмеркавання з калегамі актуальных пытанняў па правядзенні даследавання запатрабаванняў падлеткаў і моладзі.

Па выніках вывучэння курса вы атрымаеце электронны сертыфікат (4 акадэмічныя гадзіны), які ўлічвае вашу практычную працу па падрыхтоўцы і правядзенні інтэрв'ю ці фокус-групы і час, затрачаны на апрацоўку атрыманых вынікаў.

Сярэдні час на праходжанне курса: 60 хвілін.


Як стварыць анлайн-курс на Маладзёжнай платформе
Для моладзевых працаўнікоў
Для валанцёраў: Не

  

На анлайн-курсе "Як стварыць анлайн-курс на Маладзёжнай платформе" вы даведаецеся:

- што такое анлайн-курс і чаму дыстанцыйнае навучанне можа быць карысна для Моладзевых парламентаў і Рэсурсных цэнтраў моладзевых ініцыятыў;

- як зрабіць анлайн-курс цікавым і карысным для моладзі і спецыялістаў, якія працуюць з моладдзю;

- як спраектаваць, стварыць і размясціць анлайн-курс на Маладзёжнай платформе.

Курс складаецца з 3 модуляў:

- Што такое анлайн-навучанне і якім яно бывае;
- Як зрабіць анлайн-курс цікавым і карысным;
- Як стварыць анлайн-курс на Моладзевай платформе.

У канцы курса навучання вам будзе прапанавана прайсці тэсціраванне ўзроўню ведаў па тэме навучання. Таксама, пры жаданні, вы можаце карыстацца форумам для абмеркавання з калегамі актуальных пытанняў па праектаванні вашага анлайн-курса і напаўненні яго элементамі і рэсурсамі.

Па выніках вывучэння курса вы атрымаеце электронны сертыфікат (4 акадэмічныя гадзіны), які ўлічвае таксама вашу практычную працу па распрацоўцы структуры анлайн-курса і падборы неабходных элементаў і рэсурсаў.

Сярэдні час на праходжанне курса: 120 хвілін.


Як эфектыўна выкарыстоўваць рэсурс u-platform.by
Для моладзевых працаўнікоў
Для валанцёраў: Не

  

 

На анлайн-курсе "Як эфектыўна выкарыстоўваць рэсурс u-platform.by" вы даведаецеся:

- як рэдагаваць старонкі сваіх рэсурсных цэнтраў і парламентаў,

- як дадаваць мерапрыемствы і запрашаць на іх удзельнікаў,

- як ствараць абвесткі і інфармаваць аб мерапрыемствах усіх зацікаўленых.

Курс складаецца з 2 модуляў:

- Моладзевая платформа: гісторыя, задачы, структура;

- Як абнаўляць інфармацыю і кіраваць мерапрыемствамі.

У канцы курса навучання вам будзе прапанавана прайсці тэсціраванне ўзроўню ведаў па тэме навучання. Таксама, пры жаданні, вы можаце карыстацца форумам для абмеркавання з калегамі актуальных пытанняў па рэдагаванні старонак арганізацый і мерапрыемстваў.

Па выніках вывучэння курса вы атрымаеце электронны сертыфікат (4 акадэмічныя гадзіны), які ўлічвае таксама вашу практычную працу па абнаўленні матэрыялаў вашай арганізацыі на Маладзёжнай платформе.

Сярэдні час на праходжанне курса: 120 хвілін.

 


Тэхналогія анлайн-работы ў цэнтрах, дружалюбных падлеткам
Для моладзевых працаўнікоў
Для валанцёраў: Не

Мэта навучання: павысіць інфармацыйна-камунікацыйную кампетэнтнасць спецыялістаў для аказання якасных анлайн-паслуг для падлеткаў і моладзі ў перыяд пандэміі COVID-19.

Змест навучальнага курса:

Модуль 1. Перспектывы аказання анлайн-паслуг з боку ЦДП. Удзельнікі вывучаць магчымасці дыстанцыйнага аказання псіхолага-педагагічных і медыка-сацыяльных паслуг і вызначаць, якія анлайн-паслугі могуць аказваць ЦДП у перыяд пандэміі COVID-19.


Модуль 2. Пазнавальнасць ЦДП у лічбавым асяроддзі: месэнджэры і сацыяльныя сеткі. Удзельнікі абмяркуюць ідэі па паляпшэнні працы ЦДП са сваімі кліентамі з выкарыстаннем сацыяльных сетак і месэнджараў з мэтай павелічэння колькасці кліентаў і павышэння якасці анлайн-кансультацый.


Модуль 3. Методыка правядзення інтэрактыўнага анлайн-мерапрыемства. Удзельнікі асвояць працу ў платформе для канферэнцый Zoom і вывучаць анлайн-інструменты, якія дапамогуць праводзіць цікавыя інтэрактыўныя мерапрыемствы ў дыстанцыйным фармаце.

Аўтары курса: Віталь Нікановіч, Алеся Зянькова, Дзяніс Дуброўскі.

Эксперты курса: Васіль Ядчанка, Ірына Калядка, Таццяна Хевук.

Сярэдні час на праходжанне курса: 240 хвілін.